Logo Polskiego Radia
Print

Палякі прадаюць завод „Huta Stalowa Wola”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.12.2011 10:31
Усе працэдуры па продажу прадпрыемства кітайскаму канцэрну „Liu Gong” закончацца на пачатку будучага году.

/

Сёньня прафсаюзы польскага Мэталюргічнага заводу „Huta Stalowa Wola” падпішуць зь кітайскім інвэстарам- канцэрнам „Liu Gong” дамову аб сацыяльным пакеце для працаўнікоў.

Гэта адзін з апошніх крокаў пa прыватызацыі заводу „Huta Stalowa Wola”.

Паразуменьне з прафсаюзамі прадугледжвае, між іншым, гарантыю 4,5 гадовага працаўладкаваньня, 3% павышэньне заработнай платы, 3-гадовага тэрміну важнасьці калектыўнай дамовы аб працы. Працаўнікі атрымаюць таксама прыватызацыйны дадатак у памеры больш за 330 эўра.

Пакет ахоплівае ўсіх працаўнікоў мэталюргічнага завода – агулам 840 чалавек.

Паводле неафіцыйных зьвестак, частка мэталюргічнага заводу „Huta Stalowa Wola”, якая прадукуе будаўнічыя машыны, будзе прададзеная кітайскаму канцэрну за больш, чым 55,5 мільёна эўра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт