Фіскальныя касы для горцаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        03.01.2012 16:30
                    
                                 
                
                
                    Ад горцаў, якія прадаюць свае сыры на вуліцах Закапанэ, патрабуюць рэгістраваць гаспадарчую дзейнасьць.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  Чыноўнікі Падаткавага ведамства вырашылі прыгледзецца горцам, якія на вуліцах курортнай мясцовасьці Закапанэ ў польскіх Татрах прадаюць асцыпкі - традыцыйны сыр з авечага малака.
Паводле чыноўнікаў, гандаль згаданым рэгіянальным вырабам парушае падаткавыя правілы. Кожны горац, які гандлюе асцыпкамі, павінен зарэгістраваць гаспадарчую дзейнасьць, весьці бухгальтэрыю, плаціць падаткі й аплочваць адпаведныя ўзносы.
Жыхары Татраў тлумачацца, што яны прадаюць прадукты сваіх сельскіх гаспадарак. Гэта чыноўнікаў не задавальняе.
Яны патрабуюць, каб гандляры купілі фіскальныя касы ды разьлічыліся з належных дзяржаве падаткаў. У іншым выпадку Падаткавае ведамства папярэджвае аб магчымых кантролях і высокіх штрафах.
аз