Бузэк: Беларусь - мая параза 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        15.01.2012 13:00
                    
                                 
                
                
                    Палітык зьвярнуў увагу на неабходнасьць падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі.
                
                
                
                
               
                
                         Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк лічыць асноўнай паразай свайго кіраваньня структурай правал эўрапейскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі.
Нягледзячы на вялікія намаганьні, сытуацыя ў гэтай краіне значна пагоршылася, заначыў палітык, падсумоўваючы ў Варшаве свой двухгадовы тэрмін кіраваньня эўраструктурай. 
Палітык зьвярнуў увагу на неабходнасьць падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі, паколькі толькі грамадзянская супольнасьць можа зьмяніць Беларусь. На яго думку, „нельга  цярпець” сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі, аднак даволі складана паўплываць на палітыку краіны. 
Цяпер перад Эўразьвязам стаіць дылема, паколькі з аднаго боку неабходна шанаваць правы чалавека, а зь іншага боку - незалежнасьць Беларусі  трапляе пад усё большую залежнасьць ад Расеі з-за пагаршэньня эканамічнай сытуацыі.
 
 Старшыня Эўрапарлямэнту зазначыў, што заўсёды стараўся рэагаваць у абароне правоў чалавека ў Эўропе й па-за яе межамі.
– Правы чалавека – гэта галоўны экспартны тавар Эўразьвязу, – падсумаваў Ежы Бузэк.
Заўтра адбудуцца выбары новага прэзыдыюма Эўрапейскага Парлямэнту
 
кр/ПР