Зьмены ў Белавескім парку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
20.01.2012 18:40
Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя неўзабаве абвесьціць новы конкурс на дырэктара ўстановы.
Міністар навакольнага асяродзьдзя Польшчы зьняў з пасады дырэктара Белавескага нацыянальнага парку Зьдзіслава Шкіруця.
Згаданае рашэньне зьяўляецца вынікам праверкі фінансаў парку, якая прайшла ў сувязі са спазьненьнямі ў выплаты зарплат працаўнікам установы. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Мінпрыроды.
Вынікі праверкі сьведчаць пра тое, што адсутнасьць грошай на зарплаты стала вынікам парушэньня фінансавай дысцыпліны ды выдаткамі, не прадугледжанымі ў бюджэце.
Зьдзіслаў Шкіруць выконваў абавязкі дырэктара Белавескага нацыянальнага парку з 2010 году. Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя неўзабаве абвесьціць новы конкурс на пасаду дырэктара запаведніка.
аз