Варшава - інвэстыцыйны лідар
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        14.02.2012 16:30
                    
                                 
                
                
                    Варшава апынулася на 3-м месцы ў рэйтынгу інвэстыцыйных пэрспэктываў рынку нерухомасьці.
                
                
                
                
               
                
                         
  У сёлетнім рэйтынгу інвэстыцыйных пэрспэктываў на рынку нерухомасьці, якія апрацоўваюць агенцтвы  PwC ды Urban Land Institut , - Варшава апынулася на трэцім месцы. Гэта на восем месцаў вышэй, чым летась.
Польскую сталіцу апярэдзілі выключна Стамбул і Мюнхэн. Астатнія сталіцы Цэнтральнай Эўропы апынуліся толькі на 14-м (Прага) й 24-м (Будапэшт) месцах.
Паводле экспэртаў, гэта перш за ўсё вынік таго, што Польшчу не закрануў эканамічны крызыс 2009-2010. Дзякуючы гэтаму шмат інвэстараў урэшце зьвярнулі ўвагу на Варшаву, як на прывабнае дзеля інвэстыцыяў месца. Многія інвэстары баяцца таго, што адбываецца ў эўразоне. У гэткай сытуацыі польская валюта лічыцца станоўчым паказьнікам.
Зразумела, для замежных інвэстараў інвэстыцыі ў Польшчы яшчэ не настолькі бясьпечныя, як, напрыклад, на брытанскім ці францускім рынках, але ўсё ж гэта нейкая альтэрнатыва.
Спэцыялісты зьвяртаюць увагу на рост зацікаўленьня офісамі. Тым ня менш, гандлёвыя цэнтры надалей застаюцца найбольш папулярным спосабам інвэстыцыі замежнага капіталу ў Польшчы. 
аз