Logo Polskiego Radia
Print

Сэйм праверыць актыўнасьць беларускіх дэпутатаў у Польшчы

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 22.02.2012 17:37
Дэпутаты чакаюць рэкацыі з боку МЗС на ўчарашні інцыдэнт на мяжы.

Камісія па сувязях з палякамі замежжа Сэйму рыхтуе дэпутацкія запыты аб актыўнасьці беларускіх парлямэнтароў на тэрыторыі Польшчы.

"Мы хочам атрымаць інфармацыю на гэтую тэму ў МЗС і прысьвецім гэтаму пасяджаньне камісіі", — заявіў Польскаму агенцтву друку старшыня камісіі Адам Ліпіньскі. Ён падкрэсьліў, што "з боку польскага МЗС павінна быць адпаведная рэакцыя".

Нагадаем, учора на памежным пераходзе "Брузгі" шасьцярым дэпутатам польскага Сэйму было адмоўлена ва ўезьдзе ў Беларусь без тлумачэньня прычын, нягледзячы на наяўнасьць у іх дыппашпартоў.

кр/ PAP

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт