“Ахвяры палітычнага пляну Лукашэнкі”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.03.2012 13:00
Беларускі рэжым шукаў спосабы, каб адвярнуць увагу грамадзтва ад бягучых праблемаў - Т.Пісуля.
У ацэнцы старшыні Фонду “Свабода й дэмакратыя”, два беларусы, расстраляныя за арганізаваньне й правядзеньне тэракту ў менскім мэтро, гэта, праўдападобна, ахвяры палітычнага пляну Аляксандра Лукашэнкі.
У ацэнцы Тамаша Пісулі, беларускі рэжым, проста, шукаў спосабы, каб адвярнуць увагу грамадзтва ад бягучых праблемаў. Тэракт ды неадкладнае пакараньне “вінаватых” былі дасканалым спосабам, - лічыць дзеяч.
Тамаш Пісуля: Затрыманьне, асуджэньне й прывядзеньне ў дзеяньне сьмяротных прысудаў у дачыненьні да двух выпадковых асобаў, на нейкі час прыцягвае ўвагу грамадзкай думкі. Дадаткова, калі нехата з Захаду выступаў у абарону прысуджаных, то Лукашэнка заўсёды мог сказаць: вось, бачыце, Захад падтрымлівае тэрарыстаў! Жудасная палітыка! Ані Канавалаў, ані Кавалёў не былі зьвязавыя зь беларускай апазыцыяй. Ім проста не пашанцавала, паколькі апынуліся ў неадпаведным часе й месцы.
- кажа Тамаш Пісуля.
Ён нагадвае, што працэс не даказаў віны мужчынаў. Дадаткова падчас сьледзтва ўзьнікла шмат сумневаў.
Беларусь зьяўляецца адзінай эўрапейскай краінай, якая прыводзіць у выкананьне сьмяротныя прысуды. Гэтак званыя “менскія тэрарысты” былі забітыя стрэлам у патыліцу.
аз