Гданьск: у абарону Каваленкі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.03.2012 17:59
Беларускія студэнты спрабавалі перадаць лісты з подпісамі ў абарону Каваленкі ў беларускае консульства ў Гданьску.
Siarhiej Kawalenka na sali sądowej. Źr. Centrum Obrony Praw Człowieka "Viasna"
Беларускія студэнты, якія вучацца ў польскім Гданьску па праграме Кастуся Каліноўскага, спрабавалі перадаць лісты з подпісамі ў абарону Сяргея Каваленкі ў беларускае генконсульства.
250 подпісаў былі сабраныя цягам трох дзён сярод студэнтаў Гданьскага ўнівэрсытэта.
Да ўдзельнікаў акцыі выйшаў генэральны консул Аляксей Швед. Ён пачаў цікавіцца, ці ёсьць дазвол у студэнтаў на правядзеньне акцыі, а потым пачаў пагражаць, што выкліча паліцыю.
Калі гэта ніякім чынам не паўплывала на намер беларускіх грамадзянаў перадаць паперы ў абарону палітвязьня, чыноўнік адказаў, што ня мае паўнамоцтваў, каб узяць сабраныя подпісы.
У выніку подпісы даслалі прыярытэтным лістом на адрас консульства ў Гданьску.
Народная Воля/вс