Тэлефонная памылка
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.03.2012 12:17
Замест кліенту кантрабандыстка патэлефанавала паліцыянту.
37-гадовая грамадзянка Ўкраіны, якая хацела прадаць у Польшчы кантрабандныя цыгарэты, замест кліенту патэлефанавала… паліцыянту.
Падзея адбылася ў Грубешаве (на мяжы з Украінай). Ніжнесілескі паліцыянт, якому памылкова патэлефанавала ўкраінка, паведаміў пра згаданы факт мясцовым функцыянэрам.
Украінка, ня ведаючы, з кім размаўляе, дамовілася на зьдзяйсьненьне трансакцыі.
Яна была сапраўды зьдзіўленая, калі ў вызначаным месцы замест аматара тытунёвых вырабаў зьявілася група паліцыянтаў. Функцыянэры арыштавалі жанчыну ды больш за 30 пачак нелегальных цыгарэтаў.
За падаткавае злачынства грамадзянка ўкраіны была пакарана штрафам у памеры 200 злотых (гэта больш за 48 эўра).
аз