86-я гадавіна Польскага радыё
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.04.2012 11:30
86 гадоў таму ўпершыню ў эфір выйшаў І-ы канал грамадзкага Польскага радыё.
Старшыня грамадзкага Польскага радыё занепакоены, што ў сувязі з кепскай фінансавай сытуацыяй у будучым годзе радыёстанцыя ня зможа выконваць свае заданьні.
Тым ня менш, нягледзячы на фінансавыя праблемы, кампанія не адстае ад сучасных тэхнічных патрабаваньняў рынку.
Апрача інтэрнэт-праектаў, Польскае радыё рыхтуецца таксама да пераходу на лічбавае вяшчаньне сваіх праграм.
Анджэй Сезянеўскі: Для Польскага радыё гэта вельмі важны крок, паколькі сёньня радыёстанцыя мае абавязак вяшчаць праз чатыры агульнапольскія каналы. Аднак па тэхналягічных прычынах толькі дзьве зь іх ахопліваюць тэрыторыю ўсёй Польшчы. Дзьве астатнія - можна слухаць толькі на частцы тэрыторыі краіны. Пераход на лічбавае вяшчаньне дазволіць ахапіць усе чатыры праграмы 100% абшару Польшчы - усё насельніцтва.
Старшыня грамадзкага Польскага радыё Анджэй Сезенеўскі дадаў, што лічбавае вяшчаньне дазволіць палепшыць якасьць прыёму перадачаў ды пашырыць праграмныя прапановы.
аз