Logo Polskiego Radia
Print

Спартсмэны апрануты па-кітайску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.07.2012 14:00
Амэрыканцы абураныя фактам, што іх спартсмэны выступяць у Лёндане ў дарагіх кітайскіх уборах.
źr. FrankBrueck/Wikimedia Commons/CC

Амэрыканскія СМІ паведамілі, што вопратка нацыянальнай зборнай ЗША на Летніх Алімпійскіх гульнях у Лёндане выпрадукаваная ў Кітаі.

Падчас адкрыцьця сусьветнага спартыўнага мерапрыемства ў Лёндане амэрыканскія спартсмэны выступяць у вопратцы праекту вядомага мадэльера Ральфа Ларэна, але на ўсіх уборах знаходзіцца цэтлік „Made in China”.

Згаданая інфармацыя абурыла амэрыканскіх палітыкаў. „Лічу, што з усяго трэба зрабіць кучу й падпаліць,” - заявіў лідар дэмакратаў у амэрыканскім Сэнаце Гары Рыд.

Свайго абурэньня ня ўтойваюць таксама іншыя палітыкі. Яны падкрэсьліваюць, што цэны вопраткі амэрыканскай зборнай былі настолькі высокія, што можна яе было спакойна выпрадукаваць і ў Амэрыцы.

Напрыклад, за кожны жакет трэба было заплаціць па 600 даляраў , за пінжак - 800. Цана аднаго пояса - гэта 85 даляраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт