Logo Polskiego Radia
Print

Турыстыка- барацьба з крызысам

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 17.07.2012 14:44
Палітыкі Нямецкай сацыял-дэмакратычнай партыі прапануюць частковую кампэнсацыю паездак у Грэцыю й Партугалію.

Нямецкія палітыкі маюць новую, нештодзённую прапанову барацьбы з крызысам і запазычынасьцю Эўропы. Яны хочуць даплочваць нямецкім турыстам да турпаездак у Грэцыю ці Партугалію. Турыстыка - гэта вядучая галіна грэцкай эканомікі. Падлічана, што летась замежныя турысты пакінулі ў краіне больш за 10 мільярдаў эўра. У Партугаліі крыху менш - 8 мільярдаў. Цяпер паявілася ідэя, каб павялічыць гэтую суму, высылаючы ў водпуск у гэтыя краіны яшчэ больш нямецкіх турыстаў. Такім чынам палітыкі Нямецкай сацыял-дэмакратычнай партыі прапануюць частковую кампэнсацыю паездак у Грэцыю й Партугалію. Падлічана, што калі б урад падараваў пяці мільёнам нямецкіх сем’ям купоны на суму 1 тысячы эўра, ВУП Грэцыі мог бы павялічыцца на 0,2%.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт