Logo Polskiego Radia
Print

„Motorola” плянуе буйныя звальненьні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.08.2012 16:46
Яны закрануць 20% рабочых канцэрну.

/

Вытворца сотавых тэлефонаў фірма „Motorola Mobility” плянуе звольніць каля 4 тысячаў працаўнікоў, то бок 20% усіх працаўладкаваных у канцэрне.

Дзьве траціны звальненьняў закрануць працаўнікоў з па-за ЗША. Кіраўніцтва фірмы заявіла, што плянуе перакрыць альбо рэструктурызаваць траціну з 90-ста дасьледчыцка-вытворчых пляцовак.

Апрача таго, кіраўніцтва канцэрну заяўляе, што хоча памяняць вытворчасьць са смартфонаў на „больш інавацыйную й прыбытковую тэхніку”.

Нагадваем, у мінулым годзе „Motorola” памянялa ўласьніка. За 12,5 мільярда даляраў фірму купіў канцэрн „Google”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт