Logo Polskiego Radia
Print

Скарбы ў сьмецьці

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.08.2012 19:21
Выкінуць, спаліць або закапаць – ад пачатку чалавецтва гэта найбольш папулярны мэтад, як спраўляцца са сьмецьцем. А можна інакш.

/

Выкінуць, спаліць або закапаць – ад пачатку чалавецтва гэта найбольш папулярны мэтад, як спраўляцца са сьмецьцем. На шчасьце ў розных частках сьвету нараджаюцца новыя, рэвалюцыйныя ідэі. Іх аўтарамі зьяўляюцца, між іншым, спэцыяліст па каралавых паліпах, вядомы аўтамабільны канцэрн і Біл Гейтс.

Амэрыканец Брэнт Канстанц прапануе вывесьці з атмасфэры шкодны вуглякіслы газ, выкарыстоўваючы яго для вытворчасьці цэмэнту на дарогі, дамы й масты. Канстанц дасьледаваў, якім чынам каралавыя паліпы вылаўліваюць CO2 з вады й перарабляюць яго ў шкілет. Гэты мэтад вучоны запатэнтаваў для вытворчасьці мэдычнага цэмэнту.

Спэцыяліст па ствалавых клетках Майкл Кэйлас (Michael Kallos) разам з Білам Гейтсам імкнуліся стварыць туаэлет, які чалавечыя экскрымэнты адразу перарабляе ва ўгнаеньні й выкарыстоўвае іх як крыніцу газу ды току.

General Motors прыняў прынцып „нуль адходаў на звалках”. У 2008 годзе канцэрн заявіў, што імкнецца элімінаваць вываз сьмецьця на палове сваіх 145 заводах. Што зь імі зробяць? Сьмецьце трапляе ў сучасныя спалярні, якія адначасова становяцца крыніцай энэргіі.

Канцэрн таксама вырашыў на 10% скараціць свае адходы. General Motors выкарыстоўвае, напрыклад, плястыкавае сьмецьце, якое застаецца з упакоўкі запчастак, для вытворчасьці плястыкавых элемэнтаў аўтамабіляў.

яс/Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт