Logo Polskiego Radia
Print

Абаронца камэрдынэра падаў у адстаўку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.08.2012 18:49
Паола Габрыэле быў арыштаваны 23 траўня.

/

Адзін з двух абаронцаў былога папскага камэрдынэра, абвінавачанага ў крадзяжы сакрэтных дакумэнтаў і грошай, адмовіўся ад яго абароны.

На будучым месяцы былы супрацоўнік Папы Рымскага Бэнэтыкта XVІ павінен адказаць перад Ватыканскім судом.

Адвакат Карла Фуско заявіў агенцтву ANSA, што адмовіўся ад супрацы са сваім кліентам з-за рознагалосьсяў наконт лініі абароны.

Паола Габрыэле быў арыштаваны 23 траўня. Ён правёў пад вартай 60 дзён, а зараз жыве ў сваёй кватэры ў Ватыкане.

Як раней сказаў яго адвакат, былы ватыканскі камэрдынэр тлумачыць, што зьдзейсьніў крадзеж з-за любові да Пантыфіка й Касьцёла.

Ён патлумачыў гэта ў адмысловым лісьце да Бэнэдыкта XVІ, у якім таксама прасіў прабачэньня.

Расьсьледаваньне справы засакрэчанае.
аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт