Logo Polskiego Radia
Print

У Лібане пратэстуюць супраць прыезду Папы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 14.09.2012 16:21
У знак пратэсту сотні дэманстрантаў падпалілі ў пятніцу будынак рэстарана амэрыканскай сеткі хуткага харчаваньня.

foto:
foto: PAPEPA/CIRO FUSCO

Сотні дэманстрантаў падпалілі ў пятніцу будынак рэстарана амэрыканскай сеткі хуткага харчаваньня KFC у горадзе Трыпалі на поўначы Лібана ў знак пратэсту супраць візыту ў гэтую краіну Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI.

Па словах мясцовых жыхароў, дэманстранты выкрыквалі лозунгі "Мы не хочам бачыць тут Папу" і "Не абразам ісламу".

Пасьля прыбыцьця ў сталіцу Лібана пантыфік заявіў, што гэтая краіна, на яго думку, зьяўляецца яркім прыкладам рэлігійнай талерантнасьці для рэгіёну, дзе сустракаюцца тры аўраамічныя рэлігіі: хрысьціянства, іслам і юдаізм.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт