Logo Polskiego Radia
Print

Чорны рынак паліва ў Італіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.09.2012 11:42
Паводле экспэртаў, цягам васьмі месяцаў дзяржава на гэтым страціла 41 мільён эўра.

/

У Італіі ў выніку росту цэн на паліва разьвіваецца чорны рынак. На запраўках у сярэднім бэнзін каштуе 2 эўра за літар, а на чорным рынку ён на 60 эўрацэнтаў таньнейшы.

Гэтыя лічбы тлумачаць, чаму нелегальны продаж бэнзіну ў параўнаньні зь мінулым годам вырас на 127%. Нелегальным гандлем займаюцца дробныя злачынцы, напрыклад, падлеткі, якія ў Рыме крадуць паліва з запаркаваных на вуліцах матацыклаў.

Пераважае аднак мафія, якая займаецца такім бізнэсам. Бэнзын перавозіцца з Грэцыі ў Гішпанію, але на тэрыторыі Італіі «зьнікае» й трапляе на чорны рынак.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт