Працэс камэрдынэра працягваецца
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.10.2012 17:20
Паводле назіральнікаў, відавочная пасьпешнасьць не паспрыяе ў выясьненьні справы.
Сёньня ў Ватыкане была ўзноўленая справа былога камэрдынэра Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI. Паола Габрыэле абвінавачваецца ў крадзяжы сакрэтных дакумэнтаў.
Падчас першага слуханьня, у суботу, было вырашана, што экс-камэрдынэр будзе адзіным абвінавачаны ў гэтым працэсе. Ягоны супольнік – інфарматык ватыканскага дзяржсакратарыята, апынецца на лаве падсудных у пазьнейшым тэрміне.
Працэс Паола Габрыэле праходзіць паводле правілаў былога італьянскага Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, які дзейнічаў амаль 100 гадоў таму. Між іншым, гэтыя правілы не прадугледжваюць перагляду доказаў віны ў зале суда. Абвінаваўца й абаронца абмяжоўваюцца выключна матэрыяламі, сабранымі ў ходзе расьсьледаваньня ды паказаньнямі сьведкаў.
Мяркуецца, што прысуд будзе выдадзены яшчэ на бягучым тыдні. На думку назіральнікаў, відавочная пасьпешнасьць не гарантуе поўнага выясьненьня справы ды мае на мэце заканчэньне працэсу да 7 кастрычніка, то бок да пачатку сыноду біскупаў на тэму новай эвангелізацыі й „Года Веры”.
аз