Польскі харчовы экспарт прадстаўлены ў Турыне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        25.10.2012 19:18
                    
                                 
                
                
                    У Італіі пачалася міжнародная харчовая выстава-кірмаш „Салон Смаку”.
                
                
                    
                         на здымку розныя віды авечага сыра (асцыпэк)
на здымку розныя віды авечага сыра (асцыпэк)
                     
                
                
                
               
                
                         Польскія прысмакі: хлебная выпечка, сокі і напоі – вось экспартныя гіты сярод прадуктаў харчаваньня. Далей ідуць малочныя прадукты і мясапрадукты. Польшча на сваім стэндзе ў Турыне выстаўліае 36 прадуктаў, у тым ліку славутыя авечыя сыры-„асцыпкі”.
Польскія xарчовыя прадукты спакушаюць ня толькі коштамі, а і водарам, якога эўрапейцы ўжо ня памятаюць, лічыць дырэктар  Польскай фэдэрацыі вытворцаў прадуктаў харчаваньня Анджэй Гантнэр.
Кірмаш у Турыне праводзіцца ўжо дзявяты раз, ён працягнецца да 29 кастрычніка. Польскі стэнд быў падрыхтаваны пад эгідай Міністэрства сельскай гаспадаркі.
70 адсоткаў польскага экспарту прадуктаў харчаваньня ідзе на рынак ЭЗ, з чаго чвэрць трапляе на нямецкі рынак.
эб