Logo Polskiego Radia
Print

Залог даўгалецьця: сабака, сям'я, сябры

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.11.2012 19:17
Калі вы хочаце быць шчасьлівым, то варта жаніцца, завесьці шчанё й мець верных сяброў.
www.wikipedia.com

Брытанскія навукоўцы пацьвердзілі, што сабакі, шчасьлівы шлюб і блізкія сябры зьяўляюцца залогам доўгага жыцьця. Дасьледаваньне праводзілася з 1940 года, у ім прымала ўдзел каля 200 чалавек, якія нарадзіліся як у бедных, так і багатых сем'ях.

Вынікі дасьледаваньня паказалі, што даўгалецьце наўпрост залежыць ад узроўню шчасьця, а не ад сацыяльнага статусу.

Паводле навукоўцаў, наяўнасьць стабільных адносін зьяўляецца самай галоўнай умовай доўгага й шчасьлівага жыцьця. Так, толькі чацьвёра з 31 самотнага мужчыны, якія прынялі ўдзел у экспэрымэнце, дажылі да сёньняшняга дня. У той час як больш за траціну мужчын, якія маюць добрыя адносіны, усё яшчэ жывыя.

Калі вы хочаце быць шчасьлівым, то можаце завесьці шчанё. Раней навукоўцы высьвятлілі, што ва ўладальнікаў сабак фізычны й псыхічны стан лепшы, чым ва ўладальнікаў кошак.

BBC/Daily Mail/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт