Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкі суд абавязаў 61-гадовую турчанку вывучыць дзяржаўную мову

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 27.11.2012 10:58
Сваё няведаньне нямецкай яна тлумачыла тым, што наогул непісьменная.

Адміністрацыйны суд у Карлсруэ абавязаў 61-гадовую турчанку, якая ўжо 30 гадоў жыве ў Нямеччыне й не размаўляе на мове гэтай краіны, пайсьці на курсы нямецкай.

На судзе жанчына падкрэсьлівала, што ўсе яе дзеці добра адукаваныя й плацяць падаткі ў нямецкую казну. Сваё няведаньне нямецкай яна тлумачыла тым, што наогул непісьменная.

Аднак адміністрацыйны суд не палічыў яе аргумэнты дастаткова пераканаўчымі й вырашыў, што дзяржава й грамадзтва зацікаўлены ў інтэграцыі замежнікаў, якія прыязджаюць жыць у краіну. Для гэтага імігранты павінны "ўмець размаўляць на нямецкай мове хаця б на простым узроўні".

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт