Logo Polskiego Radia
Print

20 гадавіна падзелу Чэхаславаччыны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.12.2012 11:34
Чэхі й славакі па рознаму прымалі гэтую навіну – адныя радаваліся, іншыя плакалі. Ня ўсе хацелі гэтага падзелу.
PANONIAN/Wikipedia

Сёньня апоўначы мінае 20 гадавіна падзелу Чэхаславаччыны. 20 гадоў таму Чэхаслаславацкая радыёстанцыя падрыхтавала апошні выпуск навін. “Сёньня апоўначы перастане існаваць Чэхаславаччына. Узьнікнуць дзьве дзяржавы – Чэская Рэспубліка й Славацкая Рэспубліка” – так казала гадзіну да поўначы вядучая Ірэна Навотна ў праскай студыі.

Чэхі й славакі па рознаму прымалі гэтую навіну – адныя радаваліся, іншыя плакалі. Ня ўсе хацелі гэтага падзелу. Рашэньне за іх прынялі палітыкі – прэм’еры Вацлаў Кляўс і Ўладзімір Мэч’яр. Сёньня пераважная большасьць грамадзян абедзьвюх краін станоўча ацэньвае гэтае рашэньне. Хоць абедзьве краіны рассталіся, то ўсё ж пазьней сустрэліся ў ЭЗ і НАТО. Славакі ўжо маюць эўрапейскую валюту, а чэхі пакуль адносяцца да яе скептычна. Славакі ганарацца сваім сувэрэнітэтам. Чэхі больш ня маюць на каго звальваць свае эканамічныя праблемы. Цяпер абедзьве краіны маюць прыязныя стасункі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт