Logo Polskiego Radia
Print

Прычыны даўгалецьця

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.01.2013 17:41
Навукоўцы стараюцца адкрыць прычыны даўгалецьця жыхароў грэцкага вострава Ікарыя.
źr. sxc.hu

Навукоўцы стараюцца адкрыць прычыны даўгалецьця жыхароў грэцкага вострава Ікарыя, які разьмешчаны ў Эгейскім моры. У сярэднім яны жывуць на 10 гадоў больш, чым сярэднестатыстычны жыхар Эўропы. Існуе некалькі гіпотэз. Некаторыя спэцыялісты кажуць, што прычына даўгалецьця жыхароў вострава – гэта харчаваньне, у аснову якога ўваходзіць агародніна ды казінае малако, іншыя ж адзначаюць чыстае горнае паветра й складаны рэльеф, які прымушае да фізычнага высілку. У 98-гадовага Стаматыса Марайтыса, які вырошчае вінаград й масьліны, свая тэорыя. “Калі я жыў у ЗША, то лекары дыягназавалі мне рак лёгкіх і сказалі, што памру на працягу 9-і месяцаў. Гэта было 45 гадоў таму. Я вярнуўся на Ікарыю й надалей жыву. У нас сьвежае паветра ды хатняе віно, без кансэрвантаў” – зазначыў грэк.
Навукоўцы бяруць пад увагу таксама генэтычны фактар і праводзяць дасьледаваньні ў гэтым напрамку. Даўгалецьцем таксама вядомыя жыхары італьянскай Сардыніі, каліфарнійскага гораду Лома Лінда ды японскага вострава Акінава.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт