Найпрыгажэйшы палітык ФРГ - з Кіева (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.01.2013 19:00
Ураджэнка Кіева Марына Вайсбанд перамагла ў рэйтынгу самых прывабных палітыкаў Нямеччыны.
fot. sxc.hu/cc
foto:wikipedia
Ураджэнка Кіева Марына Вайсбанд перамагла ў рэйтынгу самых прывабных палітыкаў Нямеччыны, складзеным нямецкім выданьнем “Playboy”. 25-гадовая Вайсбанд, экс-лідар Пірацкай партыі Нямеччыны, набрала найбольшую колькасьць галасоў.
Другое месца заняла 43-гадовая намесьніца кіраўніка Партыі Левых Сара Вагенкнэхт. На трэцім - 35-гадовая Крыстына Шродэр, міністар па справах сям'і. За канцлера краіны Ангелу Мэркэль аддалі свае галасы толькі 3% рэспандэнтаў.
Марына Вайсбанд вырасла ў Кіеве, а ў 1994 годзе разам з бацькамі пераехала ў Нямеччыну. Пасьля заканчэньня школы паступіла ва ўнівэрсытэт Мюнстэра. Зараз дзяўчына рыхтуецца абараняць дыплёмную працу па псыхалёгіі.
вс