The Evening Standard: Сарказі эмігруе з Францыі
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
23.01.2013 06:00
Дзякуючы гэтаму палітык зможа пазьбегнуць “падатку для багацеяў”, дадае выданьне.
Экс-прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі плянуе пераехаць у Лёндан, дзе мае намер заснаваць інвэстфонд з капіталам больш за $ 1,5 млрд, паведамляе "The Evening Standard".
Па дадзеных выданьня, калі Сарказі прыме такое рашэньне, яму ўдасца пазьбегнуць "падатку для багацеяў", які неўзабаве можа быць уведзены ў Францыі.
Сарказі й яго жонка Карла Бруні, хутчэй за ўсё, паселяцца ў прэстыжным раёне Паўднёвы Кэнсінгтон.
дг