Уран на Грэнляндыі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.01.2013 13:48
Дазвол на здабычу пятых па велічыні ў сьвеце радовішчаў павінен даць парлямэнт Грэнляндыі й Даніі.
Пятыя па велічыні ў сьвеце радовішчы ўрану чакаюць на эксплюатацыю ў Грэнляндыі, тэрыторыі, падпарадкаванай Даніі. Рэсурсы знаходзяцца на поўдні выспы.
Для будаўніцтва шахты неабходна атрымаць палітычны дазвол ураду Даніі і ўраду Грэнляндыі.
Чакаецца, што вясной Грэнляндзкае ўпраўленьне мінэральных радовішчаў пазнаёміць з рапартам аб экалягічных наступствах інвэстыцыі. Калі ацэнка будзе станоўчай, безумоўна, рашэньне аб здабычы ўрану падтрымае грэнляндзкі парлямэнт. Сярод дацкіх парлямэнтароў таксама пераважае падтрымка для будаўніцтва шахты ўрану.
Супраць выступае міжнародная арганізацыя Greenpeace, нагадваючы, што апошнія 25 гадоў Данія крытыкавала ядзерную энэргетыку.
Справа ідзе ня толькі пра ўран, але й іншыя карысныя выкапні на Грэнляндыі. Там знойдзены таксама радовішчы так званых рэдказямельных мэталаў, безь якіх немагчыма разьвіваць вытворчасьць сучасных тэхналёгій. Такім чынам можна разьбіць манаполію Кітая ў гэтай галіне.
яс