NATO асудзіла Паўночную Карэю
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
12.02.2013 12:54
NATO далучылася да міжнароднай супольнасьці, якая рашуча асуджае Паўночную Карэю за правядзеньне ядзерных выпрабаваньняў.
У заяве гаворыцца пра абуральнае парушэньне рэзалюцыі ААН. „Гэта безадказнае дзеяньне, якое ўяўляе сабой сур’ёзную пагрозу для рэгіянальнай стабільнасьці і міру ва ўсім сьвеце", — зазначаецца ў заяве Паўночнаатлантычнага альянсу, які заклікаў Пхеньян неадкладна спыніць правакацыйныя дзеяньні і прытрымлівацца нормаў міжнароднага права.
эб