Да адыходу Бэнэдыкта XVІ застаецца 7 дзён
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
12.02.2013 21:09
Бэнэдыкт XVІ разьвітваецца зь вернікамі ў сераду 27 лютага зранку на пляцы Сьвятога Пятра.
fot. PAP/EPA/Alessandro Di Meo
На наступны дзень а 20:00 пантыфік сымбалічна саступіць з пасаду і пакіне Ватыкан.
Прэс-сакратар Ватыкану ксёндз Фэдэрыка Лямбардзі паведаміў пра пляны дзейнасьці Бэнэдыкта XVІ да канца ягонага пантыфікату. Назіральнікі зьвяртаюць увагу на факт, што прыпыненыя, напрыклад, намінацыі на біскупаў. Бэнэдыкт XVI, хутчэй за ўсё, ня хоча, каб казалі, што ён перад адыходам стараецца кагосьці ўзнагародзіць або вылучыць. Ня выйдзе таксама папская энцыкліка пра веру, напісаная ў сувязі з адзначэньнем у касьцёле Году веры. Яна проста яшчэ не гатовая, патлумачыў кс. Лямбардзі.
Да адыходу Бэнэдыкта XVІ застаецца ўсяго сем дзён. У гэты час у Ватыкане пройдуць рэкалекцыі, падчас якіх, як правіла, няма ніякіх сустрэч або інтэрвію.