Logo Polskiego Radia
Print

Небясьпечны дождж мэтэарытаў можа паўтарыцца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.02.2013 13:29
500 чалавек атрымалі раненьні ў выніку мэтэарытаў на Ўрале.

/

Касьмічныя пароды пашкодзілі дахі й павыбівалі вокны ў 300 будынках.

Расейскія астраномы не выключаюць, што гэтая зьява будзе паўтарацца на працягу бліжэйшых дзён.

Сёньня раніцай жыхары Сьвярдлоўскай і Чалябінскай вобласьцяў убачылі белае зарава й пачулі громкі выбух. Затым на зямлю ўпаў дождж мэтэарытаў. Людзі пацярпелі ад разьбітага шкла.

Астраном Сяргей Сьмірноў патлумачыў, што мэтэарыт, які выбухнуў у атмасфэры Зямлі, важыў некалькі дзясяткаў тон. Паводле яго, гэта фрагмэнт астэроіда, які набліжаецца да зямнога шару. Экспэрт ня выключыў, што астэроід суправаджаюць меншыя кавалкі касьмічнага матэрыялу, які пад выглядам дажджу мэтэарытаў можа яшчэ ўпасьці на нашую плянэту. Сьмірноў супакойвае, што астэроід, хутчэй за ўсё ня ўрэжацца ў Зямлю.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт