Сарказі абвінавацілі ў атрыманьні незаконных ахвяраваньняў
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
22.03.2013 11:44
Расьсьледаваньне па гучнай справе Бэтанкур пачалося яшчэ ў 2007 год.
www.blog.nouadreapta.org
Былога французскага прэзыдэнта Нікаля Сарказі зноў дапытваюць у сувязі з падазрэньнямі ў атрыманьні незаконных ахвяраваньняў ад самай багатай жанчыны Францыі для сваёй прэзыдэнцкай кампаніі 2007 года.
Суд у Бардо санкцыянаваў пачатак афіцыйнага расьсьледаваньня супраць Сарказі й прад'явіў яму папярэднія абвінавачваньні ў злоўжываньні даверам састарэлай жанчыны - 90-гадовай спадчыньніцы кампаніі L'Oreal Ліліян Бэтанкур.
У мінулым годзе па гэтай справе Сарказі быў прысвоены статус важнага сьведкі, што азначае, што ён быў пад падазрэньнем, але яму не было прад'яўлена абвінавачваньняў.
Сам экс-прэзыдэнт Францыі неаднаразова адмаўляў абвінавачваньні ў свой адрас.
Бі-бі-сі/дг