Logo Polskiego Radia
Print

Луцэнку выпусьцілі пад ціскам ЭЗ

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.04.2013 15:09
Ён створыць новы апазыцыйны цэнтар на Ўкраіне.
РAP/EPA/ALEKSANDR KOSAREVРAP/EPA/ALEKSANDR KOSAREV

Памілаваньне ўкраінскага апазыцыянера Юрыя Луцэнкі – гэта вынік ціску з боку Эўрапейскага Зьвязу. Па меракаваньнях кіеўскіх палітолягаў нельга чакаць, што цяпер з турмы выйдзе Юлія Цімашэнка.

Палітоляг Ігар Жданаў сьцьвердзіў, што Віктар Януковіч выканаў адно з абавязацельстваў перад Эўразьвязам. Аднак гэты крок недастатковы для таго, каб Брусэль не папракаў украінскіх уладаў у сэлектыўным падыходзе да права. Экспэрты лічаць, што Юры Луцэнка будзе весьці актыўную палітычную дзейнасьць. Кост Бандарэнка не выключае, што Луцэнка аслабіць адзінства ўкраінскай апазыцыі. Патэнцыял многіх людзей ня выкарыстаны. Многія ненавідзяць улады, але яны абражаныя на апазыцыю. З Луцэнкам стануць супрацоўнічаць таксама грамадзкія актывісты, і такім чынам паўстане чарговая апазыцыйная сіла, - лічыць Кост Бандарэнка. Былы міністар МУС выйшаў на волю ўчора ў выніку памілаваньня Віктара Януковіча.

Юры Луцэнка знаходзіўся за кратамі больш за два гады. Вызваленьня патрабавалі эўразьвязаўскія палітыкі, а ўкраінская апазыцыя лічыла, што арышт Луцэнкі адбыўся па палітычных матывах.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт