Logo Polskiego Radia
Print

Магчымая адліга ў адносінах ЭЗ і Менску

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 18.04.2013 09:35
Буткявічус: Мясьніковіч даў зразумець, што Беларусь хоча паляпшэньня адносін з ЭЗ.

/


Кіраўнік летувіскага ўраду Альгірдас Буткявічус, які сустрэўся зь беларускім прэм'ерам, чакае адлігі ў адносінах ЭЗ і Менску. Палітык сьцьвярджае, што спрыяць гэтаму можа старшынства Летувы ў ЭЗ у другой палове гэтага года.

Буткявічус сьцьвярджае, што беларускі прэм’ер Міхаіл Мясьніковіч, які знаходзіцца цяпер у Клайпедзе, можа быць запрошаны на лістападаўскі саміт Усходняга партнэрства ў Вільні.

«Адносіны паміж Беларусьсю і ЭЗ у палітычнай плоскасьці сапраўды напружаныя. Але з учорашняй сустрэчы з прэм’ер-міністрам я зразумеў, што яны сапраўды хацелі б гэтыя адносіны палепшыць і больш цесна супрацоўнічаць з ЭЗ », — сказаў Буткявічус у чацьвер.

«У пэрыяд старшынства можа нават будзе закранутае пытаньне аб паляпшэньні адносін паміж ЭЗ і Беларусьсю, але зразумела, што Беларусь павінная выканаць задачы, якія ставіць перад ёй ЭЗ », — сказаў прэм’ер Летувы.

ru.delfi.lt/nn.by/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт