Землятрус у Кітаі. Расьце колькасьць ахвяр
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
20.04.2013 10:02
Трывае выратавальная акцыя ў кітайскай правінцыі Сычуань, у якой адбыўся землятрус.
Улады інфармуюць пра больш за 100 сьмяротных ахвяр і больш за 3000 параненых.
Сэрыя штуршкоў адбылася ў паўднёва-заходнім Кітаі, у правінцыі Сычуань, раніцою паводле лякальнага часу. Паводле амэрыканскіх сэйсмолягаў, наймацнейшы штуршок меў 6,6 балаў па шкале Рыхтэра. Кітайскія крыніцы кажуць нават пра 7 балаў.
Штуршкі выклікалі паніку на вуліцах гарадоў. Вялікія зьнішчэньні занатаваныя ў горадзе Яань. У горадзе, які налічвае 1,5 мільёна чалавек, пашкоджана нават палова будынкаў. Часткова зьнішчана аўтастрада нумар 318, якая вядзе ў горад Лушань, дзе таксама землятрус нанёс вялікія пашкоджаньні.
У правінцыю Сычуань накіравалі 2000 жаўнераў, якія будуць удзельнічаць у выратавальнай акцыі.
ав