Logo Polskiego Radia
Print

У Францыі адзначылі гадавіну трагедыі на ЧАЭС

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.04.2013 10:27
Пасол Беларусі ў Францыі Павал Латушка ад імя дыппрадстаўніцтва ўсклаў вянок да Трыумфальнай аркі ў Парыжы.

Пасол Беларусі ў Францыі Павал Латушка ад імя дыппрадстаўніцтва ўсклаў вянок да Трыумфальнай аркі ў Парыжы ў сувязі з гадавінай трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

У цырымоніі ўскладаньня вянкоў узялі таксама ўдзел паслы Расеі, Украіны, прадстаўнікі дыпляматычнага корпуса шэрагу краін, акрэдытаваныя ў Францыі. Удзельнікі ўшанавалі памяць усіх загінулых і пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.

Памятныя дні штогод праводзяцца французскай арганізацыяй «Асацыяцыя ліквідатараў і ахвяр чарнобыльскай катастрофы», якая зьяўляецца ў Францыі арганізатарам памятных мерапрыемстваў.

Таксама ў горадзе Арас дэпартамэнта Па-дэ-Кале адкрылася праграма «Вясна міжнароднай салідарнасьці», прысьвечаная дапамозе ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Праграма арганізавана Нацыянальнай арганізацыяй грамадзкай дапамогі Па-дэ-Кале. Па запрашэньні яе старшыні Жульена Лапрэтра ўдзел у мерапрыемстве ўзяў першы сакратар пасольства Беларусі ў Францыі.

Гэтая французская арганізацыя некалькі гадоў працуе зь Беларуссю ў межах гуманітарнага супрацоўніцтва.

БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт