Logo Polskiego Radia
Print

У лібійскім горадзе Бэнгазі зьдзейсьнены тэракт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.05.2013 17:31
У выніку выбуху адзкай машыны загінулі мінімум 15 чалавек, 30 атрымалі раненьні.

У лібійскім горадзе Бэнгазі зьдзейсьнены тэракт. Паводле недакладных дадзеных, у выніку выбуху адзкай машыны загінулі мінімум 15 чалавек, 30 атрымалі раненьні. Выбухоўка была закладзена ў аўтамабіль, прыпаркаваны на стаянцы ля гарадзкой бальніцы. Выбух зьнішчыў разьмешчаны паблізу рэстаран.
Гэта чарговы выбух у Бэнгазі ў апошнія дні. У пятніцу й суботу былі зьдзейсьненыя замахі на паліцыйныя ўчасткі, на шчасьце, у іх выніку ніхто не загінуў.
Пасьля зьвяржэньня рэжыму Муамара Кадафі ў Бэнгазі часта грымяць выбухі. У правядзеньні тэрактаў лібійскія ўлады абвінавачваюць мусульманскіх фундамэнталістаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт