У Эгіпце арганізоўваюць антыпрэзыдэнцкую кампанію
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.05.2013 17:33
Пад пэтыцыяй з патрабаваньнем адстаўкі Мухамэда Мурсі падпісаліся 2 мільёны чалавек.
fot. PAP/EPA/Mohamed Messara
Больш за 2 мільёны егіпцянаў патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Мухамэда Мурсі й правядзеньня датэрміновых выбараў.
Арганізатары кампаніі з мэтай адстаўкі лідара Эгіпту сабралі пад адмысловай пэтыцыяй больш за 2 мільёны подпісаў. Акцыя пад назвай „Бунт” пачалася два тыдні таму на плошчы Тахрыр у Эгіпце. Гэта месца было цэнтрам пратэстаў, якія прывялі да зьвяржэньня былога прэзыдэнта Хосьні Мубарака.
Паводле арганізатараў кампаніі, Мурсі ўжо ня ў стане кіраваць краінай. Ягоныя апанэнты кажуць, што Мурсі давёў да падзелу краіны і ў большай ступені, чым пра грамадзянаў Эгіпту, клапоціцца пра інтарэсы Мусульманскага брацтва, зь якім зьвязана яго партыя.
Тым часам, прадстаўнікі Партыі свабоды й справядлівасьці ігнаруюць кампанію, падкрэсьліваючы, што кожны павінен паважаць вынікі дэмакратычных выбараў, на якіх Мурсі атрымаў 51% падтрымкі выбаршчыкаў.
аз