Logo Polskiego Radia
Print

У Даніі знайшлі скарб вікінгаў

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 17.05.2013 10:04
Археолягі-аматары Мікаэль і Петэр Стокбра Лярсаны выявілі скарб эпохі вікінгаў на закінутым полі.

Скарб будзе выстаўлены ў Нацыянальным музэі Даніі пад назвай "Скарб з Штрандбюгара".

"Гэта самы вялікі скарб вікінгаў, знойдзены ў Даніі пасьля 1939 года", - падкрэсьліў прадстаўнік Нацыянальнага музэя Даніі Енс Крысьціян Мэсгар.

Сярод знаходак - 60 рэдкіх манэт з крыжам караля Харальда Сінязубага, які прынёс хрысьціянства ў Данію й Нарвэгію. Акрамя таго, знойдзеныя каралі з выявай молата Тора - бога-грамабоя у скандынаўскай міталёгіі.

Раней у гэтым месцы было знойдзена каля 300 прадметаў, якія, па меркаваньнях вучоных, датуюцца 990 годам. Як высьветлілася, першую манэту браты Лярсаны знайшлі яшчэ ў верасьні мінулага года й адразу зьвярнуліся ў музэй. Знаходка трымалася ў сакрэце да пачатку маштабных раскопак.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт