Аж 19 тарнада прайшло ў ЗША
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
20.05.2013 09:18
Пакуль што вядома пра адну ахвяру стыхіі, якая наведала штат Аклахома на поўдні ЗША.
Тарнада зьнішчылі больш за сотню жылых дамоў і выклікалі мноства дарожных здарэньняў.
Паводле інфармацыі Нацыянальнай мэтэаралягічнай службы ЗША, аж 19 тарнада абрынуліся ў нядзелю на штаты Канзас, Аклахома і Аёва. У многіх месцах прайшлі інтэнсіўныя ападкі. Магутны вецер абарваў лініі электраперадачы, у выніку каля 10 тыс. чалавек засталіся без сьвятла.
Тарнада, якое прайшло ў Эдмунд (штат Аклахома) суправаджаўся градам памерам з апэльсін. Таксама на ўскраіне Аклахома-Сіці тарнада выклікала шмат зьнішчэньняў. Менавіта там загінула адна асоба.
Праз Злучаныя Штаты Амэрыкі праходзіць у сярэнім больш за 1200 тарнада штогод. Сёлета іх было пакуль што 270, а гэта на палову менш за сярэднюю за папярэднія гады.
Бі-Бі-Сі/IAR/эб