Logo Polskiego Radia
Print

Суд у Гаазе не давярае новым лібійскім уладам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.06.2013 13:59
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе сам хоча судзіць сына Кадафі.

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе запатрабаваў выдачы сына Муамара Кадафі. Праз паўтары гады пасьля рэвалюцыі ў Лібіі судзьдзі вырашылі, што лібійская сыстэма правасудзьдзя не ў стане справядліва судзіць мужчыну.

Саіф аль-Іслам Кадафі зьяўляецца адным зь нешматлікіх чальцоў лібійскіх уладаў, якіх удалося злавіць. Яго схапілі баявікі з горада Зінтан і пасадзілі ў турму. Аднак партызаны да гэтага часу ня хочуць аддаць мужчыну ані новым уладам, ані міжнароднаму суду.

Пазыцыя Гаагі зьдзівіла міжародную думку, бо яшчэ год таму гаагскі пракурор Луіс Марэна-Акампа казаў: „Лібія мае свой новы ўрад і ён мае права судзіць Саіфа”. Цяпер гаагскі суд сам хоча судзіць сына Кадафі. Лібійскія ўлады пакуль гэтага не камэнтуюць, але несумненна не зьбіраюцца саступаць.

Саіф аль-Іслам Кадафі падазраецца ў злачынствах супраць чалавецтва.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт