Logo Polskiego Radia
Print

У Харватыі дзейнічаюць законы ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2013 17:08
З 1 ліпеня на падставе эўрапейскага ордэру былі арыштаваныя 22 асобы.

У Харватыі дзейнічае ўжо эўрапейскі ордэр на арышт. Пасьля далучэньня да ЭЗ 1 ліпеня харвацкія ўлады арыштавалі на яго падставе 22 асобы ды вызначылі месцазнаходжаньне 28 іншых.

Пры дапамозе эўрапейскага ордэру на арышт дзяржаўныя праваахоўныя ворганы Эўрапейскага Зьвязу шукаюць у Харватыі 84 асобы. Столькі заяваў было ўжо перададзена харвацкім уладам. Мясцовыя сьледчыя ворганы дзейнымі палічылі толькі 65 ордэраў, паколькі астатнія датычаць злачынстваў, зьдзейсьненых да 2002 году.

Гэта тычыцца, між іншы, Ёсіпа Пэрковіча, былога агента спэцслужбаў былой Югаславіі, арыштаваць якога патрабуе паліцыя Нямеччыны. Нямецкія ўлады абвінавачваюць яго ў датычнасьці да забойства дысыдэнта й эмігранта Стэпана Джурэковіча ў Баварыі ў 1983 годзе.

Пакуль харвацкія ўлады не дазвалялі на яго экстрадыцыю ў Нямеччыну.
Камэнтатары адзначаюць, што гэта прыклад тых цяжкасьцяў, зь якімі сутыкнецца частка харвацкай палітычнай эліты ў разьліку зь мінулым.

Некаторыя камэнтатары пераконвалі нават, што адсутнасьць Ангелы Мэркель на цырымоніі далучэньня Харватыі да ЭЗ была зьвязана менавіта зь незакончанай справай арышту Пэрковіча.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт