Твітэр перакладае паведамленьні блёгераў з Эгіпта
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        06.07.2013 15:21
                    
                                 
                
                
                    Аб падзеях у Эгіпце могуць чытаць інтэрнэт-карыстальнікі, якія ня ведаюць арабскай мовы.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  Дзякуючы новай паслузе сэрвісу Твітэр інфармацыю аб бягучых палітычных падзеях у Эгіпце могуць чытаць інтэрнэт-карыстальнікі, якія ня ведаюць арабскай мовы.
Сацыяльная сетка Твітэр аўтаматычна перакладае некаторыя з твіты, апублікаваныя карыстальнікамі з Эгіпта.
Яны перакладаюцца з арабскай на ангельскую мову. Праект ахоплівае больш за 60 акаўнтаў, адным зь іх зьяўляецца профіль вядомага эгіпецкага інтэрнэт-актывіста Ваэля Гоніма.
Аўтаматычны пераклад пакуль зьяўляецца неафіцыйным і далёкім ад дасканаласьці.
Некалькі дзён таму Твітэр распачаў падобныя праекты таксама на гішпанскай і францускай мовах.
аз