Паўночная Ірляндыя: беспарадкі працягваюцца
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
16.07.2013 17:15
Мясцовыя пратэстанты выступаюць супраць абмежаваньняў па арганізацыі шэсьцяў.
Паўночнаірляндзкія дэпутаты вымушаныя вярнуцца з адпачынку. Пасьля чатырох дзён беспарадкаў у сталіцы краіны, Бэлфасьце, была склікана пазачарговая сэсія мясцовага парлямэнта. Яе ўдзельнікі будуць вырашаць, як вярнуць мір на вуліцах горада.
Учора ўвечары дайшло да сутыкненьня дэманстрантаў з паліцыяй, якая ўжыла вадамёты й гумовыя кулі. У беспарадках былі параненыя, як мінімум, 27 паліцыянтаў. Неспакойна было таксама ў пяці іншых гарадах Паўночнай Ірляндыі.
Некалькі дзён таму мясцовыя ўлады ўвялі абмежаваньні на традыцыйныя шэсьці, арганізаваныя пратэстантамі, прыхільнікамі прыналежнасьці Паўночнай Ірляндыі да Вялікабрытаніі. З гэтага часу ў Бэлфасьце праходзяць беспарадкі. У сутыкненьнях прымаюць удзел каталікі, якія лічаць акцыю пратэстантаў правакацыяй. Да гэтай пары паліцыя арыштавана 60 чалавек.
Мясцовая паліцыя папрасіла дапамогі ў аддзелаў паліцыі зь іншых рэгіёнаў краіны й заклікала парлямэнтароў прадпрыняць дзеяньні па ліквідацыі беспарадкаў.
аз