Logo Polskiego Radia
Print

У Паўночную Ірляндыю прыбудзе амэрыканскі перамоўца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.07.2013 17:47
40 мільёнаў амэрыканцаў маюць ірляндзкае паходжаньне.

Пасьля апошніх беспарадкаў у Бэлфасьце ў Паўночную Ірляндыю накіруецца амэрыканскі ўдзельнік мірных перамоў. Былы дыплямат Рычард Хаас будзе ачольваць міжнародныя перамовы па вырашэньні спрэчак паміж дзьвюма рэлігійнымі суполкамі Паўночнай Ірляндыі: пратэстантамі й каталікамі.

Нагадаем, мірны працэс падвяргаюць сумневам ня толькі пратэстанты. Год таму жорсткія сутыкненьні з паліцыяй выклікала каталіцкая моладзь. На працягу апошніх трох гадоў пачалі праяўляць актыўнасьць таксама падпольныя тэрарыстычныя групоўкі рэспубліканцаў, якія не пагаджаюцца на мірны працэс.

Рычард Хаас ведае рэаліі Паўночнай Ірляндыі. Ён правёў там два гады ў якасьці пасланца прэзыдэнта Джорджа Буша. Перад ім прадстаўніком прэзыдэнта Клінтана быў сэнатар Робэрт Мітчэл, які прычыніўся да заключэньня гэтак званага Пагадненьня Страснай пятніцы.

Заангажаваньне ЗША ў Паўночнай Ірляндыі тлумачыцца тым, што 40 мільёнаў амэрыканцаў заяўляюць пра сваё ірляндзкае паходжаньне.

Сямейныя сувязі зь Ірляндыяй мела таксама роўна палова, то бок 22 з 44 папярэдніх прэзыдэнтаў ЗША.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт