Logo Polskiego Radia
Print

У Эгіпце надалей неспакойна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.08.2013 17:23
Экс-прэзыдэнт Эгіпта правядзе ў турме чарговыя тыдні.
fot. PAP/EPA/Mohamed Messara

Чарговыя сутыкненьні праціўнікаў і прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Эгіпта. У цэнтры Каіра на прыхільнікаў арганізацыі „Браты-мусульмане”, якія накіроўваліся да сядзібы эгіпецкага Міністэрства ўнутраных спраў напалі праціўнікі экс-прэзыдэнта Мухамэда Мурсі.

Дэманстрантаў закідалі камянямі й бутэлькамі. Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць прыхільнікаў Мурсі.

Учора было вырашана, што былы прэзыдэнт Эгіпта правядзе бліжэйшыя два тыдні ў зьняволеньні. У рамках пратэсту „Браты-мусульмане” заклікалі сваіх прыхільнікаў выйсьці на вуліцы гарадоў па ўсёй краіне.
аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт