ЭЗ: трэба aбараняць інтэлектуальную ўласнасьць
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        30.09.2013 18:23
                    
                                 
                
                
                    56 млн працоўных месцаў у Эўрапейскім Зьвязе было створана ў  сэктарах, якія грунтуюцца на праваx інтэлектуальнай уласнасьці. 
                
                
                    
                         fot. European Commission
fot. European Commission
                     
                
                
                
               
                
                         
Так вынікае з апошняга дасьледаваньня, праведзенага супольна  Эўрапейскай камісіяй і Эўрапейскім патэнтным ведамствам. Аналіз, прадстаўлены сёньня ў Брусэлі, стане зыходным момантам для больш эфектыўнай абароны дзейнасьці, зьвязанай з аўтарскімі правамі, патэнтамі і таварнымі знакамі.
Дасьледаваньні паказваюць, што кампаніі, якія інтэнсіўнай карыстаюцца інтэлектуальнай уласнасьцю, складаюць амаль 40% ад агульнай эканамічнай актыўнасьці ў Эўропе і ствараюць 26% усіх працоўных месцаў.
Дасьледаваньне таксама паказала, што сярэдні заробак у галінах, якія базуюць на праваx інтэлектуальнай уласнасьці, больш чым на 40% вышэйшы, чым у іншых галінах прамысловасьці.
эб