Статую Хрыстуса паставяць у Назарэце
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
27.11.2013 18:12
Хрысьціяне хочуць ўзьвесьці ў Назарэце самую вялікую ў сьвеце статую Хрыстуса.
Ізраільскі палітык-хрысьціянін арабскага паходжаньня Шлаян Бішара прапанаваў усталяваць у Назарэце самую вялікую ў сьвеце статую Езуса Хрыстуса, вышэйшую па сваіх памерах за знакамітую статую ў бразыльскім горадзе Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе агенцтва KAI.
Бішара, які заснаваў партыю "Сыны Запавету", што аб'ядноўвае хрысьціян і жыдоў, ужо пачаў збор сродкаў на рэалізацыю свайго праекту, падтрыманага жыхарамі Назарэту.
Паводле задумы палітыка, статуя ў Назарэце будзе павялічанай копіяй статуі Хрыста Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанэйра, пад якую штогод прыязджаюць каля 1,8 мільёна турыстаў.
Вышыня статуі ў Бразыліі разам з цокалам складае 38 мэтраў, а размах рук Хрыстуса – 28 мэтраў. Агульная вага збудаваньня – больш за тысячу тон.
Памеры статуі, якую прапануецца ўсталяваць у Назарэце, пакуль не агучваюцца. Экспэрты мяркуюць, што яны будуць залежаць ад памеру сабраных сродкаў на рэалізацыю праекту.
эб