Дубай –арганізатар „Expo 2020”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.11.2013 17:21
Сталіца эмірату Дубай перамагла Екацерынбург, Сан-Паўлу й Ізьмір.
Дубай будзе гаспадаром сусьветнай выставы „Expo 2020”. У змаганьні за магчымасьць арганізаваньня мерапрыемства арабы перамаглі Екацерынбург, Сан-Паўлу й Ізьмір.
Гаспадара сусьветнай выставы „Expo 2020” выбіралі прадстаўнікі 167 краін сьвету.
Выстава пад дэвізам „Спалучаючы розумы, ствараючы будучыню” стартуе 20 кастрычніка 2020 года й будзе працягвацца да 10 красавіка 2021 года.
Паводле прагнозаў, з нагоды Expo 2020”, Дубай можа наведаць да 25 мільёнаў чалавек.
аз