Logo Polskiego Radia
Print

Жырыноўскі ня раіць займацца сэксам часьцей чатырох разоў у год

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 14.01.2014 11:02
Старшыня ЛДПР прапанаваў увядзеньне нарматываў для палавога жыцьця сябраў партыі.


Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі Ўладзімір Жырыноўскі прапанаваў увядзеньне нарматываў для палавога жыцьця сябраў партыі. Як паведамляе РИА Новости, Жырыноўскі запатрабаваў ад аднапартыйцаў займацца сэксам не часьцей, чым адзін раз у квартал.

«Пад уплывам парнаграфіі, парнакасэтаў і розных такіх фрывольных фільмаў, - заявіў палітык, - у маладога пакаленьня выпрацоўваецца норма: чым больш, тым лепш. Чым радзей, тым лепш. І толькі тады, калі ёсьць узаемная сымпатыя. Стандарт: раз у квартал - 3-4 разы на год дастаткова» , - заявіў лідар ЛДПР.

На думку Жырыноўскага, здаровы лад жыцьця ўключае ў сябе ўстрыманьне ад празьмерна частых палавых зносін. Акрамя гэтага, па словах палітыка, для падтрыманьня здароўя неабходна адмовіцца ад алькаголю, курэньня тытуню і спажываньня мяса.

Паводле дасьледаваньняў, праведзеных кампаніяй Durex ў 2008 годзе, Расея ўваходзіць у тройку буйных краін, жыхары якіх найбольш часта займаюцца сэксам: у сярэднім, гэта адбываецца 143 разы на год. Прыкладна 80 адсоткаў расейцаў уступаюць у палавую блізкасьць не радзей, чым раз у тыдзень.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт