Logo Polskiego Radia
Print

Банкі Паўднёвай Карэі выплацяць кампэнсацыі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 03.02.2014 17:55
Каля 158 млн. дал. выплацяць банкі Паўднёвай Карэі кліентам пасьля ўцечкі дадзеных.


Служба фінансавага нагляду Паўднёвай Карэі паведаміла аб уцечцы дадзеных блізу 20 мільёнаў кліентаў паўднёвакарэйскіх фінансавых устаноў.

Паўднёвакарэйскім банкам, кліенты якіх пацярпелі ў мінулым месяцы ў выніку ўцечкі пэрсанальных дадзеных, давядзецца выплаціць нават да 158 млн. даляраў кампэнсацыі, паведамляе агенцтва Рэнхап.

Напрыканцы студзеня Служба фінансавага нагляду Паўднёвай Карэі паведаміла аб уцечцы дадзеных каля 20 мільёнаў кліентаў паўднёвакарэйскіх фінансавых устаноў. Сярод пэрсанальнай інфармацыі, якая трапіла ў рукі ашуканцаў - імёны, нумары сацыяльнага страхаваньня і зьвесткі крэдытных картак кліентаў.

Фінансавыя кампаніі ўжо панесьлі страты з-за таго, што мільёны іх кліентаў зачынілі свае рахункі або падалі просьбы аб выдачы новых банкаўскіх картак, што каштавала банкам каля амаль 37 млн. даляраў.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт