Logo Polskiego Radia
Print

Парлямэнцкі тупік - тактыка Януковіча

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.02.2014 17:18
Прэзыдэнт хоча стаміць украінскую грамадзкую думку, лічыць палітоляг Марцін Парэмба.

Тупік ва ўкраінскім парлямэнце - гэта мэтадычнае дзеяньне прэзыдэнта Віктара Януковіча, лічыць Марцін Паремба, палітоляг з Вышэйшай школы бізнэсу ў Новым Сончы.

Нагадваем, украінскія дэпутаты ня могуць дамовіцца адносна вырашэньня палітычнага крызісу ў краіне.

Марцін Паремба: На Майдане бачна, што адсутнасьць канкрэтных рашэньняў стамляе грамадзянаў Украіны й прычыняецца да зьмяншэньня іх даверу да цяперашніх апазыцыйных лідараў. Усё большае значэньне на Майдане атрымліваюць нацыяналісты. Паводле мяне, гэты маразм будзе доўжыцца як мінімум да канца Алімпіяды ў Сочы, пазьней могуць зьявіцца ідэі наконт сілавога вырашэньня сытуацыі.

Паводле экспэрта, важным момантам будзе бліжэйшая пятніца, калі Януковіч сустрэнецца з Пуціным. Падчас гэтай сустрэчы, мяркуе Парэмба, могуць быць прынятыя рашэньні наконт удзелу Расеі ў вырашэньні праблемаў ва Ўкраіне.

На думку палітоляга, у цяперашні час трэба ўмацаваць эўрапейскую дыпляматыю.

Сёньня ўвечары падчас тэле-канфэрэнцыі прэм’ер Дональд Туск будзе размаўляць пра магчымасьць палітычнага кампрамісу з трыма лідарамі Майдана.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт